Сёння стартуе 18-е свята мастацтваў Музы Нясвіжа

17 мая 2013

Пра канцэртную праграму, якую штогод рыхтуе Нацыянальны акадэмічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, раскажа Ларыса Гулякевіч. Пяць канцэртных праграм на 18-м свяце мастацтваў Музы Нясвіжа – 2013. Традыцыйна ініцыятар фестывалю - Нацыянальны акадэмічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Менавіта з Нясвіжа пачаліся такія фестывалі ў малых гарадах Беларусі. На сёння музычныя калектывы пад кіраўніцтвам маэстра выступаюць у 17 беларускіх гарадках, а фестываляў наогул - 165. Наведвальнікаў фестывалю Музы Нясвіжа чакае разнастайная і пазнавальная праграма з выставамі дзіцячых малюнкаў, навуковымі канферэнцыямі. Тут адбудзецца прэзентацыя асветніцкага выдання аб культуры Нясвіжа Шляхам пошукаў і адкрыццяў. За два дні фестывалю 17 і 18 мая пройдуць канцэртныя праграмы Музыка духавых ансамбляў у старажытнай ратушы, Сусветныя мелодыі ў падарунак Нясвіжу, Вяртанне ў Нясвіжскі замак: Радзівілы і музычны свет, канцэрт струннага квартэта і, безумоўна, Лепшая калекцыя папулярных песень з удзелам эстрадных зорак, салістаў аркестра.