Сёння стануць вядомыя фіналісты нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

6 июля 2018

Апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі пачнецца праслухоўванне прэтэндэнтаў. Журы, у складзе якога музыканты, артысты, прадзюсары, ацэняць кампазіцыі ўжывую. Сёлета паспрабаваць свае сілы на міжнародным песенным конкурсе пажадалі 62 юныя выканаўцы. Імёны фіналістаў аб'явяць у вячэрніх выпусках навін. Выніковае шоу пройдзе ў фармаце гала-канцэрта не пазней за 15 верасня. 

Нагадаем, дзіцячае "Еўрабачанне" сёлета прымае наша краіна. XVI Міжнародны песенны конкурс пройдзе 25 лістапада ў "Мінск-Арэне". Яго арганізатарам выступае Белтэлерадыёкампанія - адзіны прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў нашай краіне.