Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю Тэатральны куфар

22 сентября 2014

Усе дарогі вядуць на Куфар. Урачыстае адкрыццё тэатральнага фестывалю адбудзецца сёння. А напярэдадні прайшлі першыя пастаноўкі. Працы студэнцкіх тэатраў былі прадстаўлены ў Цэнтры сучасных мастацтваў і ў Ліцэі БДУ. Усе пастаноўкі разлічаныя на маладую аўдыторыю.


Сёння Тэатральны куфар перамесціцца на свежае паветра. Арганізатары жадаюць, каб тэатр выйшаў за межы залаў, а глядач удзельнічаў у пастаноўках.