Сёння работнікі культуры адзначаюць сваё прафесійнае свята

13 октября 2013

У кожным раёне горада з гэтай нагоды пройдуць святочныя вечарыны - у сцэнарыі толькі народныя спевы ў нацыянальных касцюмах з беларускімі інструментамі. Толькі ў цэнтральным рэгіёне паўтысячы майстроў сёлета прынялі ўдзел у народных кірмашах і фестывалях.



На якіх станках сучасныя рамеснікі вырабляюць саматканкі, дубовыя бочкі і гліняны посуд, якія рэцэпты бяруць за аснову, даведалася Наталля Кезік.



У маладосці мастацкія таленты прамяняў на ганчарства. З афарміцеля за адзін год дарос да прафесійнага ганчара - з глінай пасябраваў дваццаць гадоў таму і за гэты час надоўга не пакідаў любімую справу. Ды і няма такой магчымасці. Ён адзіны, хто ведае ў Любані старажытны даросінскі рэцэпт ганчарства.


З ганчарнага кола трапляе на сушку, а затым у печ. За дзень майстар гатовы вырабіць да пяці пасудзін. І кожную абавязкова аздобіць нацыянальным арнаментам.


Старажытную тэхніку ганчарства Міхаіл Аркадзевіч зараз выкладае дзецям на ўроках у школе народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Малодшыя выхаванцы пачынаюць з лепкі, затым у вучэбнай праграме гліняныя свістулькі. І толькі пасля таго, як будзе асвоена гэта тэхніка, майстар гатовы пусціць вучняў за ганчарнае кола. Сапраўднае, драўлянае, зробленае па старажытных чарцяжах.


Тыдзень таму ў Любані адкрылася школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Хутка ў гэтым жа будынку з'явіцца і магазін, дзе гандляваць будуць выключна вырабамі народных майстроў.


Пакуль жа на занятках у школе ажыятаж і амаль поўны камплект - 130 вучняў. Урокі тут, як у сапраўднай установе адукацыі, прапускаць нельга. А вучэбны працэс распланаваны на пяць гадоў. Пасля заканчэння кожны вучань атрымлівае дыплом майстра. І гэта толькі ў выпадку, калі рамесніцкая справа будзе асвоена цалкам.


І толькі пасля атрымання дыплома маладыя майстры змогуць выставіць сваю прадукцыю на паліцу крамы. Дарэчы, для гараджан і гасцей Любані народны шопінг - асаблівая нагода набыць беларускія сувеніры, а для рамеснікаў - стымул змайстраваць як мага больш вырабаў. Каб частка беларускай самабытнай культуры ўпрыгожвала паліцы кожнага дома.