Сёння адкрываецца выстава творчых дасягненняў навучэнцаў беларускіх школ мастацтваў

23 мая 2018

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» сёння адкрываецца выстава творчых дасягненняў навучэнцаў беларускіх школ мастацтваў. У экспазіцыі 200 работ у розных мастацкіх жанрах. У конкурсе ўдзельнічаюць 700 дзяцей з усёй Беларусі. Мерапрыемства падтрымлівае спецфонд Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. 28 мая пройдзе цырымонія ўзнагароджання.

Выстава будзе экспанавацца да 6 чэрвеня, а па выніках конкурсу будзе выданы каталог з усімі работамі.