Сёння асноўны дзень галасавання на дзіцячым "Еўрабачанні-2018"

25 ноября 2018
Зрабіць выбар анлайн можна да
16 гадзін. Затым галасаванне закрыецца і адновіцца на 15 хвілін пасля выступлення
ўсіх канкурсантаў у прамым эфіры фіналу "Еўрабачання". Трыумфатар вызначыцца
па суме балаў ад нацыянальнага журы кожнай краіны-ўдзельніцы і анлайн-галасавання
гледачоў. Выбраць можна ад 3 да 5 упадабаных артыстаў, у тым ліку прадстаўніка сваёй
краіны. Дарэчы, Даніэль Ястрэмскі выступае пад восьмым нумарам. Як аддаць свой голас
за ўпадабаныя песні, нагадаем зараз (відэа).