Сёння на "Славянскім базары" Дзень Саюзнай дзяржавы

10 июля 2015

"Славянскі базар" у самым разгары. Кожны дзень фестывалю насычаны грандыёзнымі шоу-праграмамі, выставамі, перфомансамі, спектаклямі. Сёння ў Віцебску Дзень Саюзнай дзяржавы. Беларуска-расійскае свята прайшло з размахам адразу на некалькіх фестывальных пляцоўках. Насычаны яркімі падзеямі фестывальны дзень быў і для ўдзельнікаў конкурсаў: днём адбылася жараб'ёўка дзіцячага музычнага спаборніцтва, а гадзіну таму нацыянальныя хіты выканалі дарослыя канкурсанты.

Усе падрабязнасці ў Марыны Раманоўскай. Тысячы гасцей і ўдзельнікаў фестывалю з больш чым сарака краін свету прыехалі у Віцебск. Мільённая аўдыторыя ведае пра грандыёзнае свята дзякуючы сродкам масавай інфармацыі. Наконт ролі СМІ ў фарміраванні культурнай прасторы славянскіх народаў гаварылі сёння ў паўночнай сталіцы Беларусі. Сёлета акрэдытацыю на фестываль атрымалі звыш трохсот журналістаў.

У аб’ектывы фота- і відэакамер сёння трапілі ўдзельнікі дзіцячага музычнага конкурсу. Жараб’ёўку правялі на свежым паветры. Беларускія канкурсанты Стэфанія Сакалова і Элеці ў першы дзень музычнага спаборніцтва выйдуць на сцэну пад нумарамі 6 і 11, у другі - пад лічбамі 11 і 2.

Пакуль удзельнікі дзіцячага конкурсу толькі мараць аб перамозе, дарослыя канкурсанты змагаюцца за месца ў фінале. У канцэртнай зале "Віцебск" літаральна гадзіну таму гучалі нацыянальныя хіты. Беларусь сёлета прадстаўляе Валерыя Грыбусава. На сцэну канкурсантка выйшла пад апошнім, 21 нумарам.

Паспець на ўсе пляцоўкі "Славянскага базару" амаль немагчыма. Хіты ў дні фестывалю гучаць ва ўсім горадзе. На творчы вечар у Летні амфітэатр жыхароў і гасцей Віцебска запрасілі Аляксандра Пахмутава і Мікалай Дабранраваў. На галоўнай сцэне выступілі беларускія і замежныя зоркі ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі.

Леў Лешчанка у Віцебску гасцюе не першы дзень. Расійскі спявак прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці "Славянскага базару", а сёння на канцэрце спеваку падпяваў увесь амфітэатр.

Зусім хутка на сцэне Летняга амфітэатра злучыцца прастора і час. На галоўнай пляцоўцы фестывалю прагучыць апошні акорд Дня Саюзнай дзяржавы. І сёння ж тут пройдзе першы начны канцэрт. Беларускія і замежныя зоркі праспяваюць залатыя хіты.