Сёння на "Славянскім базары" Дзень моладзі

14 июля 2018

Арт-парад, фэст "Агонь танца" і свята здаровага ладу жыцця. Маладым і крэатыўным будуць аддадзеныя цэнтральныя пляцоўкі фэсту. Сёння ж - першы дзень фіналу конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск 2018". Нагадаю, па выніках паўфінальнага адбору беларускі канкурсант Яўген Курчыч увайшоў у лік 15-ці шчасліўчыкаў. А напярэдадні яркім завяршэннем Дня Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі стаў канцэрт у Летнім амфітэатры. Гэтай ноччу Віцебск запальваў пад шоу "Залаты хіт".

Вядомыя хіты і новыя кампазіцыі выканалі Ларыса Доліна, Ігар Нікалаеў, Алёна Ланская, Пётр Ялфімаў. На сцэне іграў аркестр "Фанограф-сімфа-джаз" пад кіраваннем Сяргея Жыліна.