Сёння Беларусь выбера свой голас на "Еўрабачанні-2017"

20 января 2017

Сёння краіна выбера свой голас на "Еўрабачанні-2017". У 22 гадзіны тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" пачнуць прамую трансляцыю нацыянальнага адбору на конкурс.

За перамогу змагаюцца 13 прэтэндэнтаў, гэта і сольныя выканаўцы, і калектывы. У рэжыме жывога гуку яны прапануюць свае кампазіцыі на суд гледачоў і журы. Галасы тэлепублікі і экспертаў будуць падлічаныя ў працэнтных суадносінах 50 на 50. Напярэдадні ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі прайшлі рэпетыцыі выступленняў. Сёлета гледачы ўпершыню змогуць назіраць за бэкстэйджам. Артысты будуць рыхтавацца да выхаду і чакаць вынікаў галасавання пад прыцэлам тэлекамер у Green Room.

Арганізатарам праекта з'яўляецца Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў нашай краіне прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Пераможца адбору адправіцца на конкурс песні, які адбудзецца ў маі ў Кіеве.