Хто прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2018", стане вядома сёння

16 февраля 2018

Сёння наша краіна выбера свайго дэлегата на "Еўрабачанне-2018". Прадстаўніка Беларусі на папулярным песенным конкурсе вызначаць гледачы і журы ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

У 22:15 пачнецца прамая трансляцыя выніковага гала-канцэрта нацыянальнага адбору. У рэжыме жывога гуку кампазіцыі выканаюць 10 прэтэндэнтаў - як сольныя выканаўцы, так і калектывы. Днём фіналістаў чакае генеральны прагон - гэта апошняя магчымасць занесці карэктывы ў сваё выступленне. Па традыцыі пераможца атрымае фірмовую статуэтку праекта - стылізаванае еўравізійнае сэрца. Нагадаем, трыумфатар адправіцца на "Еўрабачанне", якое ў маі прымае Лісабон.