Сёння 110 гадоў з дня нараджэння заснавальніка найстарэйшага хору Беларусі - Генадзя Цітовіча

7 августа 2019

Народны артыст СССР узначальваў Дзяржаўны акадэмічны народны хор БССР, але перад гэтым - развіваў народныя традыцыі ў хоры сяла  Вялікае Падлессе пад Ляхавічамі. Перад вайной Цітовіч працаваў музычным рэдактарам радыё ў Баранавічах. На працягу ўсяго жыцця этнограф збіраў фальклор і запісаў больш за тры тысячы народных матываў Беларусі, Польшчы, Балгарыі, Літвы. Дарэчы, Дзяржпрэмія БССР - за стварэнне "Анталогіі беларускай народнай песні". 

Сёння ў эфірнай сетцы тэлеканала "Беларусь 3" - канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча і фільм "Люблю  i памятаю" аб жыцці народнага артыста.