Побач з музеем, ля будынка, дзе жыў Якуб Колас, адкрыўся "Склеп"

7 марта 2017

Да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.... Побач з музеем, ля будынка, дзе жыў Якуб Колас, адкрыўся "Склеп". Памяшканне зроблена па прынцыпе склепа.

Якія стравы любіў пісьменнік і рэцэпты якіх пачастункаў перадаў нашчадкам, раскажа Вольга Мядзведзь.

Без верхняга адзення нават летам тут можна проста змерзнуць - тэмпература заўсёды не вышэй за мінус дзесяць. Да захаваных пакояў Коласаўскай хаты ў юбілейны год пісьменніка далучылі яшчэ і падземнае памяшканне – так званы "склеп". Зазірнуць у госці да Коласа не грамадскага дзеяча, а гаспадара, можна заўсёды. Цяпер адноўлены "склеп" - частка пастаяннай экспазіцыі.

Гэта выклікана тым, што пад хатай пісьменніка быў яшчэ адзін «склеп», для часта ўжывальнай гастраноміі. У падзямеллі з асобным уваходам пісьменнік пакідаў засолкі, агародніну, садавіну і іншыя прадукты харчавання, якія трэба было захаваць на працягу года.

Дзякуючы жонцы, Марыі Міцкевіч, да нашых часоў захаваліся сямейныя рэцэпты Коласаў. Яна перадала іх свайму мужу і дзецям. Малодшы сын Міхась варыць варэнне Коласаўскім спосабам, а таксама працягвае вытворчасць "Міхасёўкі" - настойкі з садавіны.

Цяпер у агульным доступе і першая ў пасляваенныя часы лядоўня. Адзіная, што засталася ў сучаснай сталіцы. Невялічкае памяшканне, якое знаходзіцца ў самым старым падземным збудаванні Коласаўскай сядзібы, глыбейшае глыбей за склеп на два метры. У большасці яго выкарыстоўвалі для захоўвання мяса і малака.

Тэмпература ў лядоўні яшчэ ніжэйшая, чым у склепе. Паніжаюць градус у прататыпе сучасных халадзільнікаў дзякуючы глыбам лёду на дне - так рабілі ў тыя часы. Таксама да юбілею Якуба Коласа ў хаце пісьменніка размясцілася часовая выстава. "Якуб Колас - вядомы і невядомы" ў фотаздымках і асабістых рэчах знаёміць з народным пісьменнікам як гаспадаром.