Кіраўнік музычнай капэлы "Санорус" аб'яднаў музыку Шонберга і Моцарта

28 ноября 2017

Сінтэз двух кампазітараў. Кіраўнік музычнай капэлы "Санорус" аб'яднаў музыку Шонберга і Моцарта. За аснову ўзяты музычны твор «Месяцавы П'еро», які быў напісаны стагоддзе таму. У процівагу музыцы Шонберга гучалі творы Моцарта. Такім чынам атрымаўся сапраўдны музычны батл двух геніяў, якія ў свой час кардынальна змянілі законы музычнага свету.

Прэм'ера візуальна-музычнай інсталяцыі «Месяцавы П'еро» прагучала ўпершыню на сцэне Тэатра эстрады.