Рубрыка "Праменад"

31 июля 2015

Кітайскія іерогліфы і беларускі алфавіт… Гарадскі баль ля ратушы пад музыку Міхала Клеафаса Агінскага з атмасферай 19-га стагоддзя. Усё гэта ў нашай пятнічнай рубрыцы “Праменад” з Ларысай Гулякевіч.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі знаёміць з вернісажам залатога фонду сучаснага кітайскага мастацтва. 40 твораў - жывапіс і графіка. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснага мастацтва ў Кітаі.

Работы гэтых маладых, але вельмі перспектыўных кітайскіх мастакоў паспелі атрымаць прэміі на 12-й Нацыянальнай Усекітайскай народнай мастацкай выставе. Работы сведчаць аб высокім узроўні майстэрства кітайскай школы жывапісу і графікі. Як у традыцыйнай тэхніцы, так і ў сучасных напрамках.

Выстава ў бібліятэчнай галерэі “Ракурс” знаёміць беларускіх аматараў і спецыялістаў з новымі сучаснымі тэндэнцыямі развіцця мастацтва ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Супрацоўніцтва паміж творчымі саюзамі Кітая і Беларусі будзе працягвацца на дзяржаўным і міжрэгіянальным узроўнях.

У Чжан Цзян, віцэ-старшыня Кітайскай асацыяцыі мастакоў, арганізатар выставы: "Усекітайская выстава пачала сваю работу ў 1949 годзе. Традыцыйна яна праводзіцца раз на пяць гадоў. Работы, прадэманстраваныя тут, у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы Беларусі, таксама пабывалі і былі адзначаны на апошняй Усекітайскай выставе. Гэта была ўжо 12-я выстава жывапісу і графікі сучаснага кітайскага мастацтва. Так кожныя 5 гадоў мы бачым наколькі развіваецца не толькі традыцыйнае, але і крэатыўнае сучаснае мастацтва Кітая".

Заўтра, 1 жніўня, у Верхнім горадзе даюць першы баль опен-эйр. І прысвечаны ён 250-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага. Атмасфера 19-га стагоддзя.

Праменад з танцамі пад музыку Агінскага, а таксама яго суайчыннікаў, настаўнікаў і паслядоўнікаў у выкананні ансамбля старажытнай музыкі “Кантабіле”. Атмасфера 19-га стагоддзя з удзелам артыстаў-рэканструктараў з праекта “Эпоха князя Міхала Клеафаса”, якія зробяць невялічкае перамяшчэнне па часе ў 19-е стагоддзя. Аднак атмасфера у гэтым падарожжы – галоўнае. Касцюмы, сукенкі, пальчаткі і шляпы, манеры…

Гісторыя беларускага алфавіта - ад рун да сучасных літар. У Палацы мастацтваў праходзіць выстава беларускіх майстроў і скульптараў, якая так і называецца "Арт-алфавіт". Тут жа можна даведацца аб тым, як выглядае на сённяшні дзень сучаснае беларускае мастацтва.

Класічныя літары, гукі і нават знакі прыпынку прадэманстраваныя з самых незвычайных ракурсаў. Тут ёсць і клетка для клічніка, і праца 5-гадовых дзяўчынак, якія паспрабавалі адлюстраваць алфавіт для праекта. На выставе можна паглядзець працы дызайнераў, знакамітых беларускіх майстроў і нядаўніх выпускнікоў мастацкіх факультэтаў. Усяго 115 работ, выкананых у самых розных стылях. Гэта гісторыя і новы погляд на нашу алфавітную спадчыну. А як жа выглядае беларускае сучаснае мастацтва сёння? Паглядзець і дакрануцца да яго можна зараз у Палацы мастацтваў. Тут можна знайсці дыпломныя працы ўчарашніх студэнтаў Акадэміі мастацтваў нароўні з плакатамі прафесіяналаў, якія прысвяцілі графічнаму дызайну ўсё сваё жыццё. Пэўную тэму гэтым разам вырашылі не ствараць, таму тут ёсць плакаты як пра вайну, Чарнобыль, знікаючыя віды жывёлін, так і пра моду або ежу. Ёсць цалкам незвычайныя рэчы, напрыклад, працы балерыны, выкананыя нагамі. Бадай, графічны дызайн сёння ў надзейных руках.