Каардынацыйная камісія Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў пачала працу ў Мінску

21 сентября 2017

У сераду прайшлі закрытыя нарады, сёння ж за працай камісіі зможа назіраць і прэса. Запланавана наведванне "Мінск-Арэны", спартыўна-забаўнага комплексу Falcon Сlub. Гэтыя аб'екты будуць задзейнічаныя падчас Еўрапейскіх гульняў. На працягу дня мы будзем сачыць за візітам дэлегацыі. Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019 года. Спаборніцтвы будуць уключаць у сябе 15 відаў спорту.