Аляксандр Лукашэнка наведвае з рабочай паездкай Бялыніцкі раён

10 июля 2018

У цэнтры ўвагі - у цэлым сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскага рэгіёна і гатоўнасць да ўборкі ўраджаю ў краіне. А ў прыватнасці - стан спраў у СПК "Калгас Радзіма". Гэта моцная гаспадарка ў раёне, тут робяць стаўку на малако і мяса. Лепшыя паказчыкі ў вобласці, хоць і перш яна лічылася стратнай. Амаль 40 гадоў гаспадарку ўзначальвае Аляксандр Лапацентаў. Сёння ў "Радзіме" намалочваюць больш за 40 % усяго збожжа ў раёне. Два гады назад тут за кошт уласных сродкаў адбудавалі ферму на 1 200 галоў. З поўным самазабеспячэннем кармамі. Акцэнты на тэхналогіі гадоўлі - тут выкарыстоўваюць тактыку "палосных" пасеваў. У СВК "Калгас Радзіма" развіваюць не толькі вытворчасць, але і сацыяльную сферу. Таму і больш як палова супрацоўнікаў - гэта моладзь. Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках.