Рубрыка Праменад

30 августа 2013

Якім жа падзеям варта прысвяціць уікэнд - даведаемся зараз.


Наш культурны агляд у рубрыцы Праменад.


Не толькі дранікі і калдуны - нашы людзі могуць ставіць рэкорды і ў японскай кулінарнай сферы.


Беларускі Рафаэль нашага часу. У сталічнай галерэі Савіцкага адкрылася выстава з нетрывіяльным аўтарскім падыходам. Аб'ект мастацкага пошуку - узор жаночай чысціні і дабрачыннасці сама Мадонна. У майстэрні жывапісца - акадэміка Аляксея Кузьміча партрэтаў больш за 1000. І ўсе на адзін твар. Менавіта так выглядае каханне.


Пасля знаёмства з будучай жонкай, з якой пражылі 30 гадоў, маэстра маляваў выключна Мадонну. У гісторыю мастацтва верны рэаліст і славяніст увайшоў яшчэ і таму, што напісаў цыкл, дзе Маці Божая плача.


Невялікая калекцыя свецкіх партрэтаў: Луцэнка, Яроменка, Тураў, нават аўтапартрэт самога Кузьміча-старэйшага размясцілася побач з эксклюзіўнай экспазіцыяй. Гэта яшчэ адна нагода наведаць галерэю да 15 верасня.


25 зубных шчотак, 4 цюбікі зубной пасты