Рубрыка Праменад

12 сентября 2014

Свята пачынаецца. Ужо ў гэтыя выхадныя мінчане адзначаюць Дзень горада. Якія мерапрыемствы падрыхтаваныя для гараджанаў на святочны ўік-энд, раскажа наш гід па культурных падзеях Юлія Лосікава.


Святочны ўік-энд пачнём штурмаваць у прамым сэнсе слова. Гістарычны фестываль Мінск старажытны падрыхтаваў пляцоўку пад адкрытым небам спецыяльна для маштабных тэатралізаваных ваенных дзеянняў.


Рыцарскія батлы, стральба з лука, конныя турніры. Вас таксама чакаюць інсцэніраваныя ваенныя падзеі часоў Сярэдневякоўя, Напалеона і дзвюх сусветных войнаў.


Пачатак а 11-й гадзіне на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў. Даставайце з шафы даспехі і прыходзьце прымаць удзел у святкаванні.


Яшчэ адна падзея, якая ў своеасаблівым ракурсе адлюструе гістарычны калейдаскоп. Выстава калажнага жывапісу ад мэтра выяўленчага мастацтва Уладзіміра Тоўсціка Чалавек і горад. Некалькі дзясяткаў работ, зробленыя ў аўтарскай тэхніцы, спалучаюць не толькі гістарычныя эпохі, сустрэцца на адным палатне рызыкуюць і фантазійныя сюжэты.


Кожная работа - ілюстраваная гісторыя, аўтар старанна прапісвае акцэнты і дэталі сваіх палотнаў. Некаторыя з іх нагадваюць і знакамітых імпрэсіяністаў. Напрыклад, вось гэтая дзяўчына ці не цытата Эдуарда Манэ Бар у Фалі-Бержэр. У аўтарскім стылі - з беларускім акцэнтам.



Тэатральныя пастаноўкі ў фармаце імправізацыі. Акцёрскія непрафесійныя трупы збіраюцца выйсці на вуліцу і добра папрацаваць.... апошні раз сёлета. Хадулісты, залатыя і сярэбраныя статуі, якія сыхозяць з пастаментаў, сумная клаўнада, танцавальныя мініяцюры і абавязкова тэатральныя перформансы. Хадзіць без справы вам не давядзецца, праяўляйце ініцыяціву і пазнавайце сябе.


Ужо традыцыя: заканчэнне летняга тэатральнага сезона супадае з днём нараджэння сталіцы. Арганізатары не з пустымі рукамі - падарунак гораду падрыхтавалі ў якасці відэаінсталяцыі, паказаць якую збіраюцца на пляцоўцы ля гарадской ратушы. Форум вулічных тэатраў пачнецца заўтра а 12-й гадзіне ў Верхнім горадзе.


Напаследак нагадаем яшчэ пра адну падзею святочнай суботы. Мастацкая артакцыя ля Нацыянальнага мастацкага музея пачнецца заўтра а 2-й гадзіне. Вы можаце паўдзельнічаць у інтэрактыве, зрабіць птушку ў тэхніцы арыгамі, паслухаць лекцыі і нават папрасіць намаляваць свой ??партрэт у стылі поп-арт.


Прыйсці ў музей можна не толькі дзеля выяўленчага мастацтва. А раптам так здарыцца, што побач з вамі разглядаць свае шэдэўры будуць народныя і заслужаныя мэтры мастацтва!


Усе святочныя падзеі чакаюць вас ужо заўтра.