Рубрыка "Праменад"

23 октября 2015

Класіка - у музеі. Дырэктар Нацыянальнага мастацкага стане дырыжорам, а кіраўнік аркестра – мастаком. Модныя дэфіле на Belarus Fashion Week, а таксама мюзіклы з Даўгаўпілса ў музычным тэатры. Агляд самых цікавых культурных падзей надыходзячых выхадных - у Ларысы Гулякевіч.

Тут, у легендарным фае Нацыянальнага мастацкага музея, у суботу незвычайны канцэрт “Палітра любімай класікі”. Месцамі памяняюцца дырыжор Аляксандр Анісімаў і дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў.

Мастак і дырэктар музея не толькі прыме ў сценах свайго музея серыю канцэртаў сімфанічнага аркестра, але і выступіць у якасці дырыжора. На некаторы час маэстра Аляксандр Анісімаў ператворыцца ў мастака. Такія канцэрты у фармаце “Палітра любімай класікі” будуць праходзіць раз на месяц: заўтра, 21 лістапада і 30 снежня.

Тыдзень моды ў Беларусі праводзіцца 10-ы раз. Сёлетні канцэпт праекта Made in Belarus - гэта і любоў да радзімы, культуры і нацыянальнага касцюма ў сучаснай інтэрпрэтацыі.

Вось ужо 5 гадоў кожны модны сезон - вясну і восень - платформа Belarus Fashion Week збірае дызайнераў і мастакоў, спецыялістаў моднай тэмы. На працягу пяці дзён, уключаючы выхадныя, у цэнтры ўвагі калекцыі вядучых беларускіх і не толькі дызайнераў вясна-лета 2016. Усе модныя дэфіле праходзяць у Нацыянальным выставачным цэнтры на праспекце Пераможцаў, 14.

Як заахвоціць дзяцей, каб ім цікава было хадзіць у музей. Адукацыйная праграма ў інтэрактыўным фармаце праводзіцца ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Культурна-адукацыйны праект з адкрыццём інтэрактыўнай музейна-пазнавальнай прасторы. Дзіцячая аўдыторыя, якая абсталявана інтэрактыўнымі панэлямі, лазерным праектарам і іншымі сучаснымі дэвайсамі. З дапамогай праграмам у форме гульні і мадэрнізаваных тэхналогій дзеці па-сучаснаму ўспрымаюць гістарычную музейную інфармацыю. Ёсць тут і першы ў краіне гістарычны часопіс “Музейныя вандроўкі” - вэб–праект, прысвечаны вывучэнню гісторыі нашай краіны.

У гэтыя выхадныя вас чакаюць мюзіклы з Даўгаўпілса ў музычным тэатры. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.