Рубрыка "Праменад"

15 ноября 2019
Спектаклі Музычнага тэатра Карэліі ў Мінску, мастацкая выстава пра шчасце і беларускія строі розных рэгіёнаў. Плануйце вольны час сваіх выхадных разам з рубрыкай "Праменад" и Ларысай Гулякевіч.

Два балеты, музкамедыя і спектакль для дзяцей. З такім рэпертуарам музычны тэатр Карэліі ўпершыню выступіць на беларускай сцэне. У прэміяльнай скарбонцы тэатра - прэстыжныя прэміі "Залатая маска" і "Арлекін".

Балет "Золушка" - адна з самых маштабных сучасных пастановак тэатра, якому больш за 60 гадоў. Важкія дэкарацыі, больш за 200 касцюмаў. Задзейнічаны лепшыя артысты рэгіёна.

Па эмацыянальнай яскравасці і складанасці харэаграфічнай мовы з балетам Пракоф'ева спаборнічае і балет "Ганна Карэніна" на музыку Шчадрына.

Надзея Громава, намеснік дырэктара Музычнага тэатра Карэліі: "У выхадныя  музычная камедыя "Дарагая Памэла" - сюжэт вельмі добра знаёмы беларускаму гледачу. І казка для дзяцей  "Хрустальны чаравічак". Дарэчы, трупа Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра зараз знаходзіцца у гастролях у адказ у Петразаводску”. 

"Пра шчасце" расказвае дызайнер Альбіна Кнаўэр мовай акрылавай тэхнікі, алею і акварэлі. Зазірніце ў мастацкую галерэю "Універсітэт культуры".

Выйсці за рамкі і напісаць эмоцыі. Гэта першая персанальная экспазіцыя Альбіны  Кнаўэр - беларускага дызайнера і архітэктара. Усе 60 карцін  былі створаны за апошнія два гады. Яны выкананы ў розных тэхніках - акрыл, алей, акварэль і туш. Усе палотны не сюжэтныя, а абстрактныя. Праз вобразы і  спалучэнне  колераў мастачка падзялілася сваімі думкамі і фантазіямі. Убачыць выставу можна да 19 лістапада. 

Кожны рэгіён мае сваю гісторыю і непаўторную культуру. Праз жаночыя нацыянальныя касцюмы розных куткоў Беларусі  экспазіцыя ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры  знаёміць з самабытнасцю нашай спадчыны.

Выстава дае ўнікальную магчымасць убачыць усе дробязі, модныя аксесуары, арнамент і фасоны дзявочых і жаночых нацыянальных строяў Кобрынскага, Бярэзінскага, Ляхавіцкага, Калінкавіцкага і Маларыцкага раёнаў Беларусі. У дапаўненне экспазіцыі -  маляваныя дываны і калекцыя ручнікоў, а таксама прадметы ткацтва, вырабы з саломы, гліны, лазы і бяросты.

Мастацтва жывога агню. Выстава ў Цэнтры сучасных мастацтваў прапануе работы мастакоў-керамістаў з 8 краін. Аб'яднаў усіх майстроў XVI міжнародны пленэр "АРТ-Жыжаль".

Нясумных і прыемных выхадных і да наступнай пятніцы.