Калядны маршрут для эстэтаў - у рубрыцы "Праменад"

6 января 2022
Дуэты з оперы "Дон Жуан", фрагменты з "Балю-маскараду" і апафеоз з балета "Шчаўкунчык". На сцэне Вялікага тэатра гэтым вечарам дадуць Навагодні канцэрт. 

Працягваюць і рэпетыцыі спектакля для юных эстэтаў - оперы-казкі "Чароўная музыка". На творчае свята напярэдадні Нараджэння Хрыстовага самага патрабавальнага гледача запрасіў і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. 

Дарэчы, арт-прастора падрыхтавала адразу тры выставачныя праекты з паметкай "зіма". Калядны маршрут для эстэтаў прапануем у нашай рубрыцы "Праменад".

Расказвае Дар'я Тарасава: Літаральна праз тыдзень, у ноч на Стары Новы год, градус прыдворных інтрыг разагрэецца прама на акадэмічных падмостках. Вялікі тэатр ператворыцца ў старажытны замак. Тут дадуць каралеўскі баль-маскарад. Ну а зараз вядучыя партыі за Расіні, Штраўсам, Моцартам. У суботняй афішы опера "Чароўная музыка". Чакаюць маленькіх эстэтаў, але не без апеляцый да ўнутранага дзіцяці дарослых. 

Даступны казачны сюжэт аб тым, як мастацтва здольна змяніць свет, і іронія, прыпраўленая  вядомымі музычнымі цытатамі опер з акцэнтам на партытуры Марка Мінкова - галоўныя інгрэдыенты, якія здольны забяспечыць спектаклю  26 гадоў у рэпертуары Вялікага. Гісторыю для самай патрабавальнай аўдыторыі тут распавядаюць з заўвагамі аўтара і літаральна навучаюць акадэмічнай грамаце. У канву дзеянняў ўваходзяць тлумачэнні, напрыклад, можна даведацца, што сабой уяўляе уверцюра? Нагадаюць артысты і пра тое, што адсутнасць апладысментаў пасля арыі - гэта маветон.

"Зіма, і ўсё зноў упершыню", - менавіта гэтыя радкі Пастарнака натхнілі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў сабраць самую "халодную" выставу сезона. Вынікі каляндарнага года падводзяць арт-трыпціхам. Якім атрымаўся сезон 2021 праз прызму архітэктуры інсталяцый і жывапісу, глядзець на Някрасава, 3.

Праменад па арт-лабірынце былых майстэрняў Савіцкага раяць пачынаць з прагляду фондавай калекцыі НЦСМ, якая прадстаўляе мастацкі погляд на жыццё пад снегам. Убачым і ракурсы Мікалая Селешчука, без іроніі аўтара часта параўноўвалі з Сальвадорам Далі. 

Ацэнім і мастацкі маніфест Марыі Гвардзейцавай. Візуальна цёплая экспазіцыя на самой справе адказ майстра такім глабальным выклікам як самаізаляцыя. Асабістае апавяданне зашыфравала ў творах змяшанай тэхнікі, інсталяцыях і відэаарце. На апошнім зафіксавала ўласнае хобі-вязанне спіцамі. 

Арт-прасторай падзяліліся і з выхаванцамі школы архітэктурнага мыслення, праектам з паметкай "праектаванне" тут замыкаюць святочны круг. На суд эстэтаў - макеты будынкаў, распрацаваныя маленькімі наведвальнікамі. Дарэчы ў НЦСМ адзін на адзін з творам мастацтва не пакінуць. Кожная экспазіцыя суправаджаецца адкрытымі экскурсіямі, лекцыямі і квэстамі. 

Лавіць святло калядных зорак будзем і ля Палаца спорту. Заўтра на жывы гук чакаюць з 18. Ну а сёння ў музеі майстэрні Азгура "Каляды па-галівудску". На экране класічная святочная камедыя 60-ых. Глядзець у арыгінале з субцітрамі. Такім быў арт-дайджэст гэтага тыдня . Сачыце за навінамі ў рубрыцы "Праменад" кожную пятніцу і выбірайце свой культурны маршрут.