У беларусаў у медальнай скарбонцы 61 медаль

30 июня 2019

Пасля дзевяці спаборніцкіх дзён у медальным заліку лідзіруюць расіяне. У іх 93 медалі, 39 вышэйшай пробы. Беларусы дадалі ў сваю медальную скарбонку дзве ўзнагароды - золата і бронзу. Агульная колькасць медалёў павялічылася да 61. Гэта 22 залатыя, 14 сярэбраных і 25 бронзавых узнагарод. У агульным заліку мы другія. У першай чацвёрцы змяненняў няма - следам ідуць Італія і Украіна, а вось на пяты радок пасля перадапошняга дня паднялася каманда Нідэрландаў.