95 гадоў разам з краінай

23 декабря 2013

23 снежня 1918 года было заснавана найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва Беларусі - БелТА. Абрэвіятура, якая стала інфармацыйным брэндам краіны. Змяняліся назвы, часы, але сутнасць у агенцтва заўсёды была адна - аператыўнасць і праўдзівасць. А фотахроніка БелТА стала гістарычным дакументальным летапісам Беларусі.



Жыццё за кадрам карэспандэнтаў БелТА - у рэпартажы Алены Борматавай.


Каля 200 інфармацыйных паведамленняў штодня, больш за сотню фотафіксацый аб жыцці ў Беларусі і за мяжой. Беларускае тэлеграфнае агенцтва сёння - частка сусветнай інфармацыйнай медыясістэмы. 95 гадоў БелТА стварае гісторыю нашай краіны. Здымкі, зробленыя фотакарэспандэнтамі агенцтва, сёння музейныя экспанаты. Летапіс краіны пішацца і фіксуецца штодня.


23 снежня 1918 года - дзень заснавання найбуйнейшага інфармацыйнага агенцтва краіны. І вось што цікава, яно з'явілася за некалькі дзён да абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Доўгі час працавала ў цеснай сувязі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС), але пры гэтым захоўвала юрыдычную самастойнасць.


Дзмітрый Жук, генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва: Інфармацыйшчыку трэба валодаць 3 важнымі якасцямі. Першае, гэта шырокі кругагляд. Другое, стрэсаўстойлівасць і ўменне аналізаваць. Трэцяе, выбраць галоўнае з усяго патоку, тое, што будзе людзям цікава і важна даведацца.


Толькі з набыццём незалежнасці краіны - у 1991 годзе - навінавае агенцтва стала Беларускім інфармацыйным тэлеграфным агенцтвам. Сёння гэта лідар сусветнай інфармацыйнай прасторы. Паведамленні БелТА з'яўляюцца на сотнях сусветных інфармацыйных рэсурсаў.


БелТА сёння - гэта некалькі сотняў супрацоўнікаў у кожнай вобласці краіны і за мяжой. Апроч аператыўнай інфармацыі, гэта выданне газеты 7 дней, тыраж якой - больш за 30 тысяч экзэмпляраў. Гэта часопісы Беларуская думка і Экономика Беларуси.


Сервернае памяшканне самога буйнога інфармацыйнага агенцтва Беларусі. Менавіта тут захоўваецца ўвесь архіў друкаваных дакументаў і фатаграфічных матэрыялаў БелТА. А гэта амаль векавая гісторыя нашай краіны.


Фоталетапіс незалежнай краіны, створаны фотакарэспандэнтамі Беларускага тэлеграфнага агенцтва, экспануецца ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Каля сотні здымкаў, надрукаваных на сацінавай паперы. Яна практычна не дзярэцца. Тут і будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі, і першыя аперацыі на сэрца і адкрыццё плошчы Дзяржаўнага флага. І нават у юбілейны дзень, калі шматлікія супрацоўнікі БелТА атрымалі граматы, фотакарэспандэнты агенцтва - працуюць.