Рэабілітацыя праз мастацтва

19 июля 2018

Вядомы беларускі фотакарэспандэнт Юрый Іваноў арганізаваў вернісаж у 4-ай бальніцы Мінска. Майстар рэпартажнага жанру, уладальнік прэстыжнай прэміі World press Photo. Скрозь яго аб'ектыў свет убачыў многія гістарычныя падзеі. На гэты раз Юрый Іваноў падарыў свае фотапалотны калектыву кардыялагічнага аддзялення. Яго новы корпус адкрыўся ў маі. У экспазіцыі тры дзясяткі здымкаў, на якіх майстар захаваў знакамітых беларусаў, значныя падзеі нашай краіны і прыгажосці Палесся.

Шчодры падарунак для ўстаноў аховы здароўя Юрый Іваноў робіць не ўпершыню. Адзін з карпусоў 4-ай клінічнай бальніцы таксама ўпрыгожвае серыя работ майстра.