Радыётэатр рыхтуе прэм'еру!

19 сентября 2018

У апошнія дні верасня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё прапануе аўдыёспектакль паводле твора Уладзіміра Караткевіча "Чазенія". Менавіта гэта аповесць прынесла пісьменніку ўсесаюзную славу. Для трансляцыі на FM хвалях "паэму ў прозе" адаптавалі па структуры, пераназвалі і зараз яна на стадыі постпрадакшэна. Пасля двух тыдняў студыйнага запісу героі гісторыі загучаць галасамі вядомых беларускіх артыстаў, якія ўжо палюбіліся слухачам. Таксама ў новым спектаклі радыёдэбют акцёра тэатра імя Янкі Купалы Аляксандра Малчанава.

Прэм'ера радыёспектакля "Севярын і Гражына" адбудзецца ў штодзённай рубрыцы "Тэатры беларускага радыё". На хвалях Першага нацыянальнага радыёканала аўдыёпастаноўка 29 і 30 верасня ў 22:05.