Развітанне з Мікалаем Карачанцавым пройдзе ў панядзелак на сцэне тэатра "Ленкам"

26 октября 2018

Ён змагаўся да апошняга. Сёння пайшоў з жыцця выбітны акцёр тэатра і кіно Мікалай Карачанцаў. Усяго адзін дзень ён не дажыў да свайго 74-годдзя. Ролі ў рок-оперы "Юнона і Авось", карцінах "Сабака на сене", "Белыя Росы", "Прыгоды Электроніка" зрабілі яго кумірам мільёнаў. Развітанне з Мікалаем Карачанцавым пройдзе ў панядзелак на сцэне тэатра "Ленкам", якому артыст аддаў амаль 40 гадоў свайго жыцця.