Расійскі горад Саянск стаў вольным ад каранавіруса

29 мая 2020
У свеце яшчэ засталося месца, дзе не зарэгістраваны выпадкі каранавіруса. Гэта Саянск - расійскі горад у Іркуцкай вобласці. Мэр горада Алег Бароўскі адмовіўся ўводзіць каранцін і закрываць межы. Нягледзячы на гэта, ніхто з мясцовых жыхароў не заразіўся. За час пандэміі 296 пацыентаў былі на ізаляцыі. Каля 2 тысяч аналізаў праверылі на наяўнасць COVID-19. Усе тэсты  адмоўныя.

Алег Бароўскі, мэр Саянска (Расія): "Калі ў Расіі аб’явілі каранцін і тыдзень непрацоўны, мы гэта ўспрынялі. І я як мэр паступаў жорстка. Мы ўсё закрылі, ніхто не працаваў, усе выконвалі рэжым. Але калі выступіў прэзідэнт і сказаў, што прадаўжае рэжым гэты да 1 мая, я зразумеў тады, што наш малы бізнес накрыецца медным тазам, мякка кажучы. Я разумеў, што гэта сур'ёзны крок, але людзі ёсць людзі, а я мэр гэтага горада. Яны мяне выбралі, каб я іх абараняў".

Як жыве горад, які стаў COVID FREE? Ці можна ўзняць эканоміку падчас пандэміі? Меркаванне мэра Саянска Алега Бароўскага глядзіце ў нядзелю ў "Галоўным эфіры".