13 января 2017

Сёння стары Новы год. Белдзяржфілармонія заўтра дае святочны канцэрт, гарадскія галерэі прысвяцілі казачнай тэматыцы свае экспазіцыі. Але самае лепшае месца для святкавання старога Новага года – Вялікі тэатр Беларусі. Штогод, паводле традыцыі, тут ладзіцца навагодні баль да самай раніцы.

Адсюль і стартуе наша рубрыка "Праменад" з Ларысай Гулякевіч. Сёння стары Новы год, і, паводле добрай традыцыі, у гэты дзень даецца навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі. Урачыстае адкрыццё а дзявятай гадзіне вечара, а потым танцы, канцэрт, шампанскае да раніцы.

Канцэрт-сюрпрыз у Вялікай зале тэатра пачнецца ў 23:00. Самае галоўнае і прыемнае - не толькі навучыцца танцаваць, але і бальны дрэс-код. Для дам - вячэрнія сукенкі ў падлогу, а для кавалераў смокінгі і фракі.

А Белдзяржфілармонія ў суботу дае канцэрт над назвай "Новы новы год". Мноства цудоўных мелодый савецкіх аперэт плюс неўміручая музыка Джорджа Гершвіна, і на дэсерт класіка жанру – Штраус, Кальман.

Наш "Праменад" пабываў на рэпетыцыі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Калектыў рыхтуе навагоднія музычныя сюрпрызы.

Навагоднія канцэрты ад маэстра Анісімава сталі традыцыяй і калядным падарункам прыхільнікам класічнай музыкі.

У Цэнтры сучасных мастацтваў праз дарогу - казачна-лялечная выстава "Панна Doll'я", якая аб’яднала майстроў аўтарскай лялькі з розных краін свету, аднак беларускія мастакі ў прыярытэце.

Міжнародны праект "Панна Doll'я" (ад слова doll – лялька па-англійску) праводзіцца ў Мінску 4-ы сезон. Лепшыя майстры Беларусі, СНД і краін блізкага замежжа прапанавалі свае работы ў розных тэхніках. Гэта мядзведзі, лялькі з дрэва і шарнірныя. Незвычайныя вобразы ад паддашкавых з тэкстылю да фарфоравых рарытэтаў. Сапраўдныя творы мастацтва, а фантазія майстроў не ведае межаў.

Нацыянальны гістарычны музей запрашае кожную суботу а 17 гадзіне на казачныя зімовыя вечары, дзе за кубачкам гарбаты вядомыя беларускія пісьменнікі будуць расказваць калядныя гісторыі. Рэгіструйцеся загадзя. Нясумных выхадных, і да наступнай пятніцы.