3 марта 2017

Як карысна бавіць час у гэтыя выхадныя. Модны паказ у суправаджэнні фотавобразаў жанчын творчых прафесій у Гістарычным музеі. Святло - як новы напрамак у сучасным беларускім мастацтве і прэм'ерны паказ спектакля "Карчмарка" ў рускім тэатры.

Увесь спіс культурнага паходу выхаднога дня ў рубрыцы "Праменад" з Ларысай Гулякевіч. Для тых, хто выбірае моднае, экалагічнае і практычнае. Новая калекцыя адзення з натуральнага лёну "Дрэва жыцця" ад беларускага дызайнера Надзеі Хімдзіят у Нацыянальным гістарычным музеі.

Выстава з модным дэфіле ў суправаджэнні жаночых вобразаў творчых прафесій адкрываецца сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі. Усе сукенкі зроблены з традыцыйна-натуральных матэрыялаў: лён, бавоўна, шэрсць, скура, футра. Каля 15 гадоў Надзея працуе з такім складаным матэрыялам як лён, выкарыстоўвае роспіс па тканіне ў тэхніцы батык, вышыўка беларускага арнаменту, ажурнае вязанне.

Праект "Дрэва жыцця" дапаўняе вернісаж фотаграфій жаночых вобразаў у адзенні ад Хімдзіят. Сярод іх прадстаўніцы такіх творчых прафесій, як балерыны, пісьменніцы і вядучыя тэлеканала “Беларусь 1”.

Святло – як новы напрамак у беларускім сучасным мастацтве. Каля дзесяці гадоў мастак Рыгор Іваноў стварае рознакаляровыя філасофскія карціны ў гэтай канцэпцыі.

Рэтраспектыўная экспазіцыя "Пад знакам святла", што адкрылася ў галерэі Міхаіла Савіцкага, прысвечана 65-годдзю беларускага мастака Рыгора Іванова. Ён прадставіў больш за 80 твораў, якія адлюстроўваюць яго творчую і жыццёвую філасофію. Рыгор Іваноў - адзін з прадстаўнікоў сучаснага беларускага мастацтва з унікальным аўтарскім стылем і манерай пісьма. Ён нават канцэптуальна распрацаваў новы напрамак пад назвай "Святлізм".

Прэм'ера ў Рускім тэатры. Вядомая камедыя Карла Гальдоні "Карчмарка" і нечаканы рэжысёрскі прыём ад італьянскага рэжысёра. Гэта спектакль ў спектаклі.

Гісторыя чароўнай карчмаркі, якая можа звесці з розуму амаль кожнага мужчыну і разбіць сэрцы для ўласнай карысці. Гісторыя акцёраў, якія рэпеціруюць камедыю аб карчмарцы, перажываюць, кахаюць, зайздросцяць, церпяць і гатовыя рабіць гэта зноў і зноў. Усе тайны закулісся тут адкрыты. Такі тэатральны прыём прыдумаў італьянскі рэжысёр Матэа Сп'яццы. Першая прэм'ера ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага адбылася два тыдні таму. Прэм'ернымі ж паказамі лічацца першых 15 спектакляў.

Кар у кадры: Напярэдадні жаночага свята - цудоўная выстава акварэльнага жывапісу "Мы любім кветкі". Адкрываецца экспазіцыя заўтра ў Гасцёўні Галубка, што ў Траецкім прадмесці. Нясумных выхадных.