Працягваецца прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019"

12 августа 2019

Белтэлерадыёкампанія працягвае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019".

Запрашаюцца як сольныя выканаўцы, так і калектывы, у складзе якіх не больш за шэсць чалавек. Узрост артыстаў - ад 9 да 14 гадоў. У праекце можа ўдзельнічаць песня, якая складаецца з вершаў на беларускай, рускай мовах з выкарыстаннем замежнай, але не больш як 40 % ад агульнага аб'ёму тэксту. Працягласць кампазіцыі - не меней за 2 хвіліны 45 секунд, але не больш за 3 хвіліны. Поўная інфармацыя пра конкурс змяшчаецца ў палажэнні. З ім можна азнаёміцца на сайце холдынга tvr.by ў раздзеле "Спецпраекты". Заяўкі для ўдзелу прымаюцца ў электронным выглядзе да 15 жніўня. Пазней запланаваны адборачны тур, падчас якога прафесійнае журы вызначыць ад 7 да 10 фіналістаў. Пераможца нацадбору вызначаць на выніковым гала-канцэрце не пазней за 27 верасня. Трыумфатар у лістападзе адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2019" у польскі горад Глівіцэ.