Продаж білетаў на ХХVII "Славянскі базар" стартуе сёння

23 февраля 2018

Першыя тры дні квіткі можна будзе набыць толькі ў абласным цэнтры. А ўжо 26 лютага яны стануць даступныя ў касах і на сайтах білетных аператараў па ўсім свеце. Першы этап уключае продаж білетаў на шоу-праграмы, якія пройдуць на сцэне Летняга амфітэатра. Гэта канцэрт Мікалая Баскава, арт-групы "Хор Турэцкага", Ірыны Алегравай, Алены Ваенгі, а таксама ўрачыстага адкрыцця і закрыцця міжнароднага форуму.

Аляксандр Сідарэнка, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску":

"Праграма фестывалю ўключае як традыцыйныя, даўно ўпадабаныя фестывальнаму гледачу, так і новыя мерапрыемствы. Сёлета ў нас асобным праектам прадстаўлеўны цырк. Будзе вельмі вялікая колькасць зборных канцэртаў, такія праекты, як "Залаты хіт". Яшчэ ідзе праца па фарміраванні праграмы, мы будзем парцыённа даносіць да нашага гледача новыя праекты".

ХХVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня.