Далучыцца да музычнай культуры Румыніі

7 апреля 2016

Далучыцца да музычнай культуры Румыніі і пераняць вопыт музыкантаў-віртуозаў. У сценах Акадэміі музыкі прайшлі адразу два творчыя майстар-класы выбітных румынскіх музыкантаў-выкладчыкаў: джазавага піяніста Фларына Радукану і пан-флейтысткі Далілы Чэрнатэску. А ўжо сёння вечарам з удзелам румынскіх майстроў пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбудзецца сусветная прэм'ера сімфанічнай джазавай паэмы Jazz Ecumenica.

Фларын Радукану, піяніст, кампазітар (Румынія): "Некаторыя часткі п'есы Jazz Ecumenica яшчэ не выконваліся, таму канцэрт можна будзе сапраўды лічыць сусветнай прэм'ерай".

Дарэчы, усе джазавыя сустрэчы прысвечаныя прафесійнаму святу імправізацыі рытму і свінга - Міжнароднаму дню джаза, пятую гадавіну якога ўвесь свет адзначыць 30 красавіка.