Прэзідэнцкі аркестр Беларусі працягвае эксперыментаваць з рок-групамі

15 декабря 2016

Цяжкі рок і  сімфанічны аркестр  у адным музычным  праекце. Прэзідэнцкі аркестр Беларусі  працягвае   эксперыментаваць з рок-групамі,  і гэтым разам замахнуўся на рэпертуар культавай групы  Metallica. Ужо заўтра  на суд мінскіх гледачоў  прапануюць  праграму Metallica Show. За дзве  гадзіны  аркестр і афіцыйны трыб'ют амерыканскай хеві-метал групы  цалкам узновяць папулярны альбом рокераў (S&М),  які яшчэ ў нулявых быў удастоены прэміі Грэмі - за лепшае інструментальнае рок-выкананне. Зараз аркестр пад кіраўніцтвам  Віктара Бабарыкіна  і расійскі калектыў   актыўна рэпеціруюць над праграмай.

Упершыню трыб'ют-шоу Metallica  адбыўся вясной мінулага года, яго ўжо бачылі  дзясяткі тысяч гледачоў.  Праграму з аншлагам адыгралі і ў Крамлі, а  для беларускіх гледачоў шоу  стане  прэм'ерай.