Прэм'ера ў Купалаўскім тэатры - спектакль "Двор майго дзяцiнства"

2 декабря 2023

Першая прэм'ера ў 104-м сезоне Купалаўскага! 2 снежня адбудзецца дэбютны паказ спектакля "Двор майго дзяцiнства". Гісторыя-ўспамін Данііла Філіповіча - гэта своеасаблівы рэверанс сталіцы. Спектакль створаны пры дзяржпадтрымцы. Рэжысёр атрымаў грант Прэзідэнта Беларусі на 2023 год у галіне культуры. Сцэнарый ствараўся паводле асабістых дзённікаў Данііла Філіповіча.

 

Спектакль расказвае пра горад-герой Мінск, паказвае, якой сталіца была 20 гадоў назад і якой запомнілася Даніілу Філіповічу. Паглядзець пастаноўку можна на працягу трох тыдняў снежня, а далей і ў студзені.