Прэм'ера канцэртнай праграмы, прысвечанай Уладзіміру Караткевічу, пройдзе 26 лістапада ў Оршы

23 ноября 2018

"Быў, ёсць і буду". Прэм'ера канцэртнай праграмы, прысвечанай беларускаму паэту і драматургу Уладзіміру Караткевічу, пройдзе 26 лістапада на малой радзіме пісьменніка - у горадзе Оршы. Заслужаны калектыў "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраваннем Міхаіла Фінберга падрыхтаваў спецыяльную праграму, дзе салісты аркестра выканаюць песні на вершы Караткевіча.

У стварэнні музычных твораў прынялі ўдзел такія беларускія кампазітары, як Леанід Мурашка, Эдуард Зарыцкі, Алег Елісеенкаў, Алена Атрашкевіч, Раман Козыраў.