Прадстаўніца Беларусі на Еўрабачанні адказала на пытанні гасцей сайта tvr.by

16 апреля 2013

Сукенку Алёны Ланской для Еўрабачання ўпрыгожаць 70 тысяч крышталяў Свароўскі. Сёння прадстаўніца Беларусі на галоўным еўрапейскім шоу адказала на пытанні гасцей сайта Белтэлерадыёкампаніі. Уся яе ўвага зараз засяроджана на проматурах. Спявачка распавяла, як яна рыхтуецца да конкурсу і як расслабляецца пасля напружаных паездак.


Ужо заўтра беларуская каманда адправіцца ў Сербію, дзе пачнецца праца над сцэнічным нумарам. Групу балетмайстраў узначаліць Зіле Райфавіч - крэатыўны харэограф, у якога ёсць уласная школа танцаў. Нагадаем, да галоўнага еўрапейскага музычнага шоу засталося менш за месяц. Ужо ў пачатку мая ў Мальмё адправіцца беларуская дэлегацыя Еўрабачання. Журналісты АТН будуць весці рэпартажы з самых значных падзей еўратыдня.