"Правілы геймера" - прэм'ера ад "Беларусьфільма"

31 мая 2018

IT-краіна - у кіно. Гістарычная спадчына і сучасны прагрэс - у прэм'еры ад "Беларусьфільма". Сёння на вялікіх экранах стартуе прыгодніцкая стужка "Правілы геймера". Паводле сюжэта пяцёра школьнікаў шукаюць скарб найвялікшага магнацкага роду на беларускіх землях. Скарбы Радзівілаў ім патрэбныя для ўдзелу ў кібертурніры. Здымкі праходзілі ў Нясвіжскім замку, Бабруйскай крэпасці, на Браслаўскіх азёрах.

Спецыяльна да гэтай карціны створаны гістарычныя фікцыі - падліковая машынка Якабсона, завяшчанне Радзівілаў, старажытныя манеты і шматлікае іншае. У кінатэатрах прэм'ера фільма "Правілы геймера" да 12 чэрвеня.