Пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрыты Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы

29 марта 2013
Пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрыты Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Будынак змянілі, але ад традыцый вырашылі не адыходзіць - першы спектакль на абноўленай сцэне ідзе прама зараз, і гэта ўсё тая ж знакамітая Паўлінка. Сярод гледачоў знаходзіцца і Кіраўнік беларускай дзяржавы. На прамой сувязі са студыяй знаходзіцца наш карэспандэнт Павел Фірсаў.