Пасланне апостала Пятра ўпершыню паказалі мінскай публіцы

10 марта 2017

Факсімільнае выданне аднаго з найстаражытнейшых тэкстаў Новага Запавету датуецца III стагоддзем нашай эры. У Беларусь шэдэўр хрысціянскай публіцыстыкі прыбыў прама з Рыма - з Ватыканскай апостальскай бібліятэкі. Як падарунак у адказ. Напярэдадні дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перадаў італьянскім калегам шматтомную кніжную спадчыну Францыска Скарыны. Да 500-годдзя першага кнігадрукара і прымеркавана экспазіцыя "Кніга кніг". Больш падрабязна ў рэпартажы Ніны Мажэйкі.

Некалькі лістоў на папірусе – старажытнае палатно для тэкстаў Святога Пісання. Але гэты экзэмпляр не проста помнік хрысціянскай культуры – рарытэт вышэйшай катэгорыі. Не арыгінал, а факсімільнае ўзнаўленне, гэта значыць дакладная копія першакрыніцы, якая захоўваецца ў Ватыканскай апостальскай бібліятэцы. Публіцыстыка аднаго з найбольш шанаваных паплечнікаў Хрыста аформлена як кодэкс на двух лістах – такая традыцыя ўвайшла ў моду як раз у гэты перыяд. Але гэта больш позняя версія, напісаная ці запісаная са слоў апостала Пятра на грэчаскай мове. Першае «пастырскае» пасланне датуецца сучасным для прапаведніка I стагоддзем.

Вакол Бібліі і складаецца экспазіцыя. “Кніга кніг” стала першаасновай не толькі на беларускіх землях. Еўрапейскае кнігадрукаванне таксама пачалося са Святога Пісання. Зрэз тысячагадовай гісторыі бытавання Бібліі на беларускіх землях – арыгіналы ці факсімільныя ўзнаўленні, пачынаючы ад старажытнага Тураўскага Евангелля, прапанаваны на экспазіцыі.

Вось гэта Евангелле Полацкае датуецца XII-XIII стст. - дакладная копія. Таму сучаснай яе не назавеш. Факсіміле перадае ўсе дэталі – нават пашкоджанні часу.

Найлепшыя ўзоры рукапіснага ці паліграфічнага мастацтва. Нагадаць толькі скарынаўскія «Царствы» ці «Прамудрасць Божую». Пераплёт, гравюры сведчаць пра эстэтычную каштоўнасць. Тут і Біблія на нямецкай мове, і нават Святое Пісанне арабскай вяззю. Не толькі даўніна, але прыгажосць.

У Дзень праваслаўнай кнігі Нацыянальная бібліятэка стала выставачнай пляцоўкай. У павільёнах – сучасная духоўная спадчына. Вучылі нават каліграфіі – пяром выводзілі літары кірыліцы.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі перадаў у рукі мітрапаліта сімвалічны першы том факсімільнага выдання кніжнай спадчыны Скарыны. Зараз падрыхтаваны і выдадзены 20 тамоў. 21-ы выйдзе ў свет да канца года.