У фестывалі-конкурсе "Творчасць без меж" узялі ўдзел амаль 570 тэатральных калектываў

1 апреля 2022
Акцёрскае майстэрства, валоданне мастацкім словам, пантаміма, вакал… Творчыя здольнасці юныя артысты дэманстравалі ў намінацыі "Тэатральная творчасць" на адкрытым міжнародным фестывалі-конкурсе "Творчасць без меж". Амаль 570 тэатральных калектываў з Азербайджана, Расіі, Казахстана, Лівана, а таксама ўсіх рэгіёнаў Беларусі прынялі ўдзел у завочным туры прэстыжнага фестывалю. Асноўнай пляцоўкай фінальных выступленняў стаў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Найлепшыя артысты атрымалі ўзнагароды ў розных намінацыях. Сярод пераможцаў - дзіцячыя тэатральныя калектывы "Крокі" з Салігорска, "Тэрыторыя творчасці" з Магілёва і Мінскі ўзорны тэатр "Сіняя птушка".