Ганаровы статус культурнай сталіцы пераняў Бабруйск

13 января 2017

Сустрэча скульптараў, фестываль песні і паэзіі,  свята духавой музыкі  і тэатральныя прэм'еры. Больш за сотню творчых падзей на працягу года прымалі канцэртныя пляцоўкі культурнай сталіцы 2016 – Маладзечна. А цяпер ганаровы статус пераняў Бабруйск. У так званым горадзе сонца працягваюць развіваць мастацкую творчасць як на прафесійным, так і на аматарскім узроўнях. Дарэчы, 2017 для работнікаў Палаца культуры пачаўся з высокай узнагароды. Больш за 170 чалавек удастоеныя спецыяльнай прэміі  Прэзідэнта Беларусі.

Сярод лаўрэатаў спецпрэмій і майстар па саломапляценні Раіса Раманеня з Салігорска. Яна заснавала заслужаную аматарскую студыю «Беларускі сувенір», дзе больш за 30 гадоў перадае маладому пакаленню традыцыі народнага мастацтва.