"Плюс-Мінус" у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага

23 мая 2017

«Плюс-Мінус» - так называецца персанальны праект творчай пары Марыты і Уладзіміра Голубевых. У карцінах - своеасаблівае творчае вяселле. Гэта мужчынскае і жаночае разуменне свету, дзе логіка з эмоцыямі мяняюцца полюсамі. Так ствараюцца новыя вобразы, мастацкія эфекты і прыёмы.

Экспазіцыю можна ўбачыць у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстава працуе да чацвёртага чэрвеня.