Першае дакументальнае выданне пра жыццё Юдэля Пэна прэзентавалі ў Віцебску

17 апреля 2017

Кніга складаецца з двух раздзелаў. Яна ўключае прыжыццёвыя публікацыі пра настаўніка Марка Шагала і дакументы з фондаў абласнога архіва. На старонках можна знайсці адказы на шматлікія спрэчныя пытанні аб жыцці мастака.

Праца над кнігай ішла некалькі гадоў. Тыраж новага выдання пра Юдэля Пэна - сто экзэмпляраў.