Віншаванне народнай артыстцы Беларусі накіраваў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка не толькі адзначыў прафесіяналізм і арыгінальныя пастаноўкі, але і педагагічную дзейнасць Фадзеевай, у прыватнасці, працу па выхаванні адоранай моладзі.
Яе балетнае жыццё пачалося ў Маскоўскім харэаграфічным вучылішчы. З 1986 года Кацярына Фадзеева ўжо бліскуча выступала на тэатральных падмостках Вялікага тэатра Беларусі. Вядучая роля ў балеце "Страсці" зрабіла яе не толькі прымай, але і ўладальніцай дзяржпрэміі. Вось ужо некалькі сезонаў Фадзеева з'яўляецца галоўным балетмайстрам-пастаноўшчыкам музычнага тэатра Беларусі. Дзякуючы ёй, гледачы музкамедыі ўбачылі "Клеапатру", "Спячую прыгажуню" і "Лебядзінае возера".