Беларусь нарошчвае супрацоўніцтва з Афрыкай
2 ноября 2020
Беларусь нарошчвае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі. Адзін з перспектыўных і доўгатэрміновых - Афрыка. Аб гэтым заявіў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч падчас анлайн-семінара, прысвечанага гандлёва-эканамічным сувязям з гэтым кантынентам. У ім узялі ўдзел 214 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Акцэнт у супрацоўніцтве - традыцыйна на прамысловую кааперацыю. Аднак трэба шукаць і новыя пункты росту. Напрыклад, сельская гаспадарка, харчаванне і IT. Супрацоўніцтва з Афрыкай - важны складальнік агульнай стратэгіі дыверсіфікацыі нашага экспарту.













