Сумная навіна прыйшла з Расіі - не стала Іосіфа Кабзона

30 августа 2018

Народны артыст СССР памёр ва ўзросце 80 гадоў.

Усесаюзная папулярнасць і любоў мільёнаў слухачоў прыйшлі да Іосіфа Кабзона яшчэ ў 60-ых. Менавіта яго лірыка-драматычны барытон даў другое жыццё ваенна-патрыятычным песням, большасць з якіх асацыіруецца менавіта з гэтым артыстам. Сапраўды народны любімец сумяшчаў творчую дзейнасць з грамадскай і палітычнай. Не аднойчы першым прыходзіў на дапамогу ў гарачых і канфліктных пунктах, а з сярэдзіны дзевяностых стаў дэпутатам Дзярждумы Расіі. Здароўе спевака прыкметна пагоршылася ў пачатку лета - артыста шпіталізавалі ў адну з маскоўскіх клінік, і доўгі час ён знаходзіўся пад назіраннем урачоў. Месца і час развітання з артыстам стане вядома пазней. Іосіф Кабзон не раз прызнаваўся, як моцна любіць Беларусь, быў пастаянным госцем "Славянскага базару" ў Віцебску і даваў дзясяткі канцэртаў.