Павел Латушка стаў дырэктарам Купалаўскага тэатра

6 марта 2019

Сёння адбылося прадстаўленне  калектыву Купалаўскага тэатра  новага дырэктара. Ім стаў экс-міністр культуры Беларусі і пасол нашай краіны ў Францыі Павел Латушка.  Загад аб яго прызначэнні падпісаў сёння кіраўнік ведамства Юрый Бондар. Новы кіраўнік ужо пачаў выконваць свае  абавязкі - аб гэтым ён падзяліўся ў сваім акаўнце ў "Інстаграм".

Павел Латушка, гендырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: "Гэта з аднаго боку вельмі адказная і пачэсная функцыя - працаваць з калектывам, які з'яўляецца адным з найлепшых калектываў тэатральных. Лепшай установай культуры нашай краіны. Гэта калектыў, які, працуючы дзясяцігодзямі, а ўжо фактычна мы бліжэйшым часам будзем адзначаць стагоддзе функцынавання Купалаўскага тэатра,  з'яўляецца прыкладам для многіх людзей".

Нагадаем, Павел Латушка ўзначальваў культурнае ведамства на працягу трох гадоў - з 2009  па 2012. Адразу пасля прадстаўляў  інтарэсы Беларусі ў Францыі, Іспаніі і Партугаліі.