Да Дня абаронцаў Айчыны ў Палацы Рэспублікі прайшлі ўрачысты сход і канцэрт

21 февраля 2020
У год 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл  набывае асаблівую значнасць.

Гэтая дата нагадвае, што патрыятызм беларускага народа - адзін з найважнейшых нацыянальных набыткаў. Падзяка тым, хто прысвяціў жыццё  воінскай прафесіі. Да Дня абаронцаў Айчыны ў Палацы Рэспублікі  адбыўся ўрачысты сход. Эліта нацыянальнай арміі, а таксама ветэраны, якія сваім ратным подзвігам забяспечылі нам мірнае неба над галавой, сярод ганаровых гасцей мерапрыемства. Напярэдадні 23 Лютага  не толькі ўспамінаем гераічныя подзвігі продкаў, але і дзякуем тым, хто штодня абараняе сваю Радзіму і сям'ю.

Віктар Хрэнін, міністр абароны Беларусі: "Ужо ў самой назве свята Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ёсць спалучэнне і народнасці, і прафесіяналізму. Дзень абаронцаў - гэта народ. Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - гэта дзень прафесійных вайскоўцаў. У цэлым - гэта свята ўсяго беларускага народа. Гэтыя паняцці недзялімыя. У Беларусі, пэўна, няма ніводнай сям'і, дзе б гісторыя не датычылася абароны Айчыны".