Павел Корань дае новае жыццё забытым інструментам, на якіх ігралі шмат стагоддзяў таму

27 марта 2024

Гуслі, дудкі, колавая і клавішная ліры - у руках беларускага майстра ажываюць старажытныя драўляныя інструменты. Толькі гэта не гістарычныя артэфакты, а копіі, зробленыя па аналогіі з арыгіналамі.

Павел Корань дае новае жыццё забытым інструментам, на якіх ігралі шмат стагоддзяў таму. Адаптуе іх, дзякуючы сучасным матэрыялам і свайму таленту. Майстар займаецца ўпадабанай справай ужо больш чым 30 гадоў. За аснову бярэ традыцыйныя прынцыпы вырабу інструментаў і дадае свае "ноу-хау".

Інструменты майстра выкарыстоўваюць сучасныя фальклорныя этна-гурты. Акрамя таго, гукавыя экспанаты дапаўняюць музейныя калекцыі Беларусі.