Адкрыўся VII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

14 декабря 2016

Пад кастаньеты "Кармэн" адкрыўся VII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.

Наперадзе ў Вялікім тэатры тыдзень самых яркіх класічных пастановак, у асноўным гэта прэм'еры адыходзячага года. На час фэсту ў сталіцу прыехалі зоркі сусветнага акадэмічнага вакалу. Так, напрыклад, сёння ў дуэце з прымай нацыянальнага опернага Аксанай Волкавай партыю Хазэ выканае вучань Мансерат Кабалье, тэнар з Італіі - Франчэска Піа Галаса. За дырыжорскім пультам маэстра - Даніэль Мантане з Іспаніі.

Апроч беларускай праграмы, на форум традыцыйна запрошаная трупа з арыгінальнай пастаноўкай з-за мяжы. Самы папулярны спектакль Адэскага тэатра оперы і балета "Пікавая дама" прыедзе ўсім складам з тонамі дэкарацый і рэквізіту.